Рака Ашбертан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ашбертан Ashburton River |
|
| Вусце | Індыйскі акіян |
| Даўжыня | 680 км |
| Вадазбор | 66850 км² |
Ашбертан — рака ў рэгіёне Пілбара ў Заходняй Аўстраліі. Упадае ў Індыйскі акіян у 45 км ад горада Анслоу. Даўжыня ракі складае каля 680 км.
Сярэднегадовая колькасць ападкаў у басейне ракі вар'іруецца ад 200 мм у паўднёва-усходняй частцы да 350 мм у паўночнай частцы. Рака мае вялікую колькасць прытокаў: невялікіх рачулак і раўчукоў.
Пойма ракі шырокая, плоская. Па берагах адзначана малая колькасць расліннасці.
Сваю сучасную назву рака атрымала ў 1861 годзе і названа ў гонар Уільяма Бінгхема Берынга (англ.: William Bingham Baring), другога барона Ашбертана, прэзідэнта Каралеўскага геаграфічнага таварыства з 1860 па 1864 гады. У мінулым рака таксама насіла назву Кёрлі (англ.: Curlew River).
Зноскі
Спасылкі[правіць]
- Паходжанне назвы ракі (англ.)
- Басейн ракі Ашбертан (англ.)