Рака Белая, прыток Кубані

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Белая, прыток Кубані
Reka Belaya Pritok Kubani1.jpg
Даўжыня 273 км
Вадазбор 5990 км²

БЕЛАЯ, рака ў Расіі, левы прыток Кубані (упадае ў Краснадарскае вадасховішча). Даўжыня 273 км, плошча басейна 5990 км².

Берэ пачатак на Галоўным, або Водападзельным хрыбце Вялікага Каўказа, ля вяршыняў гор Фішт і Оштан. У верхнім цячэнні мае рысы тыповай горнай ракі з шэрагам каньённых участкаў, у ніжнім цячэнні набывае раўнінны характар. Жыўленне змяшанае — ледніковае, снеговое, дажджавое.

Галоўныя прытокі: Пшэха, Курджыпс; Руфабга. На Белай размешчаныя гарады Майкоп, Беларэчанск, пасёлкі гарадскога тыпу Каменнамосцкі, Тульскі, пасёлак Нікель.

Энергетычны патэнцыял ракі выкарыстоўваецца Беларэчанскім каскадам ГЭС, які складаецца з Беларэчанскай і Майкопскай ГЭС (сумарная магутнасць станцый — 57,4 МВт, выпрацоўка — 241,9 млн квт·ч/год). Увага: прадвызначаная клавіша ўпарадкавання "Белая, рака, прыток Кубані" замяніла ранейшую такую клавішу "Белая, прыток Кубані".

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах