Рака Блакітны Ніл
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Блакітны Ніл | |
| Выток | возера Тана |
| Вышыня вытоку | 1830 м |
| Даўжыня | 1600 км |
| Краіна | Эфіопія, Судан |
Блакітны Ніл (Абай; амх. ጥቁር አባይ) — рака ў Эфіопіі і Судане, правы прыток Ніла. Даўжыня 1600 км.
Бярэ пачатак з возера Тана (Эфіопскае нагор'е) на вышыні 1830 м. Сцёк з возера зарэгуляваны плацінай з гідраэлектрастанцыяй. Блакітны Ніл суднаходны на 580 км ад вусця.
На працягу 500 км цячэ ў каньёне глыбінёй 900-1200 м. У Эфіопіі лічыцца святой ракой, якая цячэ з Эдэма. У гэтай сувязі ёй прыносяць дары ў выглядзе хлеба і іншых прадуктаў.
На тэрыторыі Судана рака носіць назву Бахр-эль-Азрак (ад араб. Бахр - «мора» і азрак - «блакітны»). На суданскай тэрыторыі збудавана буйное вадасховішча ля горада Расейрэс.
Ля горада Хартум Блакітны Ніл зліваецца з Белым Нілам, утвараючы раку Ніл.