Вабіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Вабіч)
Вабіч
Характарыстыка
Даўжыня 74 км
Басейн 565 км²
Расход вады 3,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,7 км на ўсходзе ад вёскі Бураўшчына
 • Каардынаты 54°14′03,70″ пн. ш. 30°02′37,90″ у. д.HGЯO
Вусце Друць
 • Месцазнаходжанне за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбор
 • Вышыня 151 м
 • Каардынаты 53°53′35,10″ пн. ш. 29°45′31,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Друць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Круглянскі раён, Шклоўскі раён, Бялыніцкі раён
physical
Вабіч
Вабіч
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Вабічрака ў Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток Друці (басейн Дняпра).

Друць Аслік Вабіч Грэза

Даўжыня ракі 74 км. Плошча вадазбору 565 км. Густата рачной сеткі 0,38 км/км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,7 км у напрамку на ўсход ад вёскі Бураўшчына Круглянскага раёна, упадае ў Друць за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбор Бялыніцкага раёна.

Асноўныя прытокі: Чарнаводка, Васілеўка, Лімнічанка (злева), Свяцілаўка (справа).

Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма двухбаковая, пераважае шырыня 0,2—0,4 км. Рэчышча звілістае, шырыня 10—25 м, у верхнім цячэнні каналізавана 24 км.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 390—391. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 11, 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)