Рака Вардар
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вардар Αξιός |
|
| Вышыня вытоку | 683 м |
| Вусце | Эгейскае мора |
| Вышыня вусця | 0 м |
| Даўжыня | 388 км |
| Вадазбор | 24 км² |
Вардар (макед. Вардар, грэч. Αξιός, Axios, лац.: Axius) — самая доўгая рака ў Македоніі і адна з асноўных рэк Грэцыі. Даўжыня — 388 км, плошча басейна — каля 25,000 км².
Рака бярэ выток у селішча Вруток, у некалькіх кіламетрах да поўначы ад Гасцівара ў Македоніі. Вардар цячэ праз Гасцівар, Скоп'е і Вялес, перасякае мяжу з Грэцыяй каля горада Геўгелія, цячэ праз Палікастра, Аксіёпаліс і ўпадае ў заліў Термаікос Эгейскага мора ў Цэнтральнай Македоніі да захаду ад горада Салонікі на поўначы Грэцыі.