Ведзьма (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Ведзьма)
Ведзьма
Характарыстыка
Даўжыня 35 км
Басейн 267 км²
Расход вады 1,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Слабада
 • Каардынаты 53°11′49,10″ пн. ш. 26°19′56″ у. д.HGЯO
Вусце Шчара
 • Месцазнаходжанне на паўночны ўсход ад вёскі Задвор’е
 • Каардынаты 53°00′48,50″ пн. ш. 26°13′30,80″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Шчара → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Брэсцкая вобласць
Раёны Нясвіжскі раён, Ляхавіцкі раён
physical
Ведзьма (рака)
Ведзьма (рака)
— выток, — вусце

Ведзьма, Вядзьмянка — рака ў Нясвіжскім і Ляхавіцкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).

Асноўныя прытокі: Шавялёўка, Ардзянка.

Даўжыня ракі 35 (29[1], 24[2]) км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 . Пачынаецца за 500 м на поўнач ад вёскі Слабада Нясвіжскага раёна, упадае ў Шчару на паўночны ўсход ад вёскі Задвор’е. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, яе шырыня 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае: ад вытоку да вёскі Сваятычы (9,5 км) і ад вусця Шавялёўкі да горада Ляхавічы (9,4 км). Шырыня рэчышча ў межань 2—10 м. У пойме ракі меліярацыйныя каналы, каля вёскі Кавалі сажалка (плошчай 0,15 км²). Каля вёскі Сычы рака працякае праз сажалку (Сычоўскае возера).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 30. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]