Рака Волхаў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Волхаў | |
| Выток | Возера Ільмень |
| Вышыня вытоку | 18,1 м |
| Вусце | Ладажскае возера |
| Вышыня вусця | 5,1 м |
| Даўжыня | 224 км |
| Расход вады | 593 м³/с |
| Вадазбор | 80 200 км² |
Волхаў — вялікая рака на паўночным захадзе Еўрапейскай часткі Расіі, у Наўгародскай і Ленінградскай абласцях.
Геаграфічныя звесткі[правіць]
Адзіная рака, якая вынікае з возера Ільмень. Волхаў працякае па Прыільменскай нізіне, упадае ў Ладажскае возера. Даўжыня 224 км, плошча басейна 80,2 тыс. км². Сярэдні расход вады 593 м³/с (па некаторых дадзеных 586 м³/с). Ледастаў з канца лістапада па пачатак красавіка. Суднаходная. Галоўныя прытокі: справа — Вішэра, Пчэўжа, Аскуя; злева — Керэсць, Цігада.
На рацэ пабудавана Волхаўская ГЭС (Ленінградская вобласць).
Літаратура[правіць]
- Ильина Л. Л., Грахов А. Н. Волхов — Л.: Гидрометеоиздат, 1980. — 120 с. — 50 000 экз.(руск.)
Спасылкі[правіць]
- Волхов (река) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рака Волхаў