Рака Вільня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вільня | |
| Вусце | Вілія |
| Даўжыня | 80 км |
| Вадазбор | 624 км² |
Вільня, Вілейка (літ.: Vilnia, Vilnelė) — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, левы прыток р. Вілія (Нярыс). Даўжыня 82 км. Вадазбор 633 км². Пачынаецца на паўночны захад ад в. Кемяны Ашмянскага раёна, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ па мяжы Астравецкага і Ашмянскага раёнаў Беларусі з Літвой, астатнія 69 км па тэрыторыі Літвы. Упадае ў р. Вілія у Вільнюсе. Новая літоўская форма назвы Vilnelė уяўляе сабою кальку польскай памяншальнай формы Wilenka.
Літаратура [правіць]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.