Рака Вілія
| Вілія | |
| Вілія (Нярыс) у Вільнюсе | |
| Выток | ~вёска Вялікае Поле Докшыцкага раёна |
| Вусце | Нёман |
| Даўжыня | 498 км |
| Расход вады | 186 м³/с |
| Вадазбор | 25 км² |
| Краіна | Беларусь, Літва |
Ві́лія (літ.: Neris — Нярыс) — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана. Даўжыня 498 км, у т.л. на Беларусі — 264 км. Вадазбор 25,1 тыс. км², у т.л. на тэрыторыі Беларусі — 11 тыс. км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 186 м³/с.
Змест |
Асноўныя прытокі [правіць]
Справа: Сэрвач, Нарач, Страча, Жэймяна, Швянтойя. Злева: Дзвінаса, Ілія[1], Уша, Ашмянка. Амаль усе прытокі Віліі каналізаваныя. Усяго ў басейне ракі больш за 40 каналаў агульнай даўжынёй каля 300 км.
На рацэ [правіць]
Гарады: Вілейка, Вільнюс, Каўнас (у вусці). Зоны адпачынку: Вілейка, Плёсы; Помнікі прыроды: Бярозкаўскі дуб-велікан. Водзяцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, галавень, стронга ручаёвая, падуст, сом, мянтуз, вугор.
Агульнае [правіць]
Пачынаецца з невялікага балота за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікае Поле Докшыцкага раёна, перасякае мяжу з Літвой за 2 км на паўночны захад ад вёскі Жарнэлі Астравецкага р-на, упадае ў Нёман на тэрыторыі Літвы каля Каўнаса. На рацэ створана Вілейскае вадасховішча, частка вады якога па Вілейска-Мінскай воднай сістэме перапампоўваецца ў раку Свіслач.
Рэжым адрозніваецца інтэнсіўным веснавым разводдзем (каля 45 % гадавога сцёку) і нізкім стаяннем вады ў летнюю межань. Пасля здачы ў эксплуатацыю Вілейскага вадасховішча ўзроўневы і сцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў верхнім цячэнні ў пачатку снежня, у сярэднім і ніжнім — у канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 2-й палове сакавіка ад вусця да вярхоўя. Сярэдняя тэмпература вады летам 18—20 °C, найбольшая ў ліпені (27,9 °C, 1956).
Даліна звілістая, добра распрацаваная, у верхнім цячэнні шырынёй 1—3 км, бліжэй да вусця звужаецца да 0,2—0,4 км. Амаль на ўсім працягу тэрасы. Пойма ў верхнім цячэнні ў асноўным забалочаная, шырыня яе 200—400 м, ніжэй перарывістая, шырынёй 50— 70 м, месцамі да 600 м; на ўчастку паміж вёскамі Стахі і Раздоры Вілейскага р-на шмат старыц.
Рэчышча ў вярхоўі моцназвілістае, шырыня яго ад 1 м да 2 м, каля вусця Ушы 40—60 м (месцамі да 100 м), да ўпадзення Балошынкі 60—70 м; шмат астравоў, адмелін, асяродкаў, трапляюцца парожыстыя ўчасткі. Берагі стромкія, у вярхоўі тарфяністыя. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка і доўжыцца каля 50 сутак.
Тэрыторыя басейна Віліі ўтварае гістарычную вобласць Павілле.[2]
Зноскі
- ↑ Упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча, перад будаўніцтвам вадасховішча ўпадала непасрэдна ў р. Вілія.
- ↑ Звяруга Я.Г. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі, вып. 10. Мінск, ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”, 2005
Літаратура [правіць]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рака Вілія- Звяруга Я.Г. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі// Матэрыялы па археалогіі Беларусі, вып. 10. Мінск, ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”, 2005
- Лойка П. Унутраная палітыка ВКЛ (XIV - сярэдзіна XV ст.) // Бібліятэка гістарычных артыкулаў.
- Мястэчка Буйвіды над Віліяй атрымала герб // Рэгіянальная газета
- Экспедыцыя – не паўтарэнне пройдзенага // Рэгіянальная газета
- Вяз, з вышыні якога бачныя адразу тры гарады - Маладзечна, Вілейку і Смаргонь // Рэгіянальная газета
| Нёман | |
|---|---|
| Левыя прытокі | Баранаўка | Бярозка | Валоўка | Зэльвянка | Ізва | Ласосна | Лоша | Моўчадзь | Пліса | Рось | Свіслач | Тур'я | Уша | Шашупэ | Чорная Ганча | Шчара |
| Правыя прытокі | Альшанка | Вілія (Нярыс) | Гажанка | Гараднічанка | Гаўя | Дзітва | Дубіса | Дубніца | Дудлянка | Еленка | Ельня | Залатая рэчка | Заходняя Бярэзіна | Іўнянка | Котра | Лебяда | Мінія | Мяркіс | Нявежыс | Сула | Тур'я | Уса | Юра |
| ГЭС | Гродзенская | Каўнаская |