Рака Гарона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарона
фр.: Garonne, лац.: Garumna, акс.: Garona
Гарона ў Тулузе.
Гарона ў Тулузе.
Характарыстыка
Даўжыня 647 км
Плошча басейна 56 000 км²
Басейн Міжземнае мора
Басейн рэк Атлантычны акіян
Расход вады 680 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Пірэнеі
 · Вышыня 1 872 м
 · Каардынаты 42°37′04″ пн. ш. 0°58′08″ у. д. / 42.617778° пн. ш. 0.968889° у. д. (G) (O) (Я)
Вусце Эстуарый Жыронда
 · Каардынаты Каардынаты: 45°02′19″ пн. ш. 0°36′40″ з. д. / 45.038611° пн. ш. 0.611111° з. д. (G) (O) (Я)45°02′19″ пн. ш. 0°36′40″ з. д. / 45.038611° пн. ш. 0.611111° з. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне
Гарона на карце Францыі
Гарона на карце Францыі
Краіны Flag of Spain.svg Іспанія, Flag of France.svg Францыя
Рака Гарона (Францыя)
выток
выток
вусце
вусце
Гарона на Вікісховішчы

Гаро́на (фр.: Garonne, лац.: Garumna, акс.: Garona) — рака ў Францыі і Іспаніі (вытокі).

Даўжыня 647 км, плошча басейна 56 тыс. км². Бярэ пачатак у Цэнтральных Пірэнеях некалькімі вытокамі на вышыні 1800—2300 м, па выхадзе з гор цячэ па Гаронскай нізіне. Шырыня ля горада Бардо каля 500 м. Упадае ў Біскайскі заліў. У межах Пірэнеяў цячэ ў вузкай глыбокай даліне, мае стромкае падзенне, ніжэй з'яўляецца тыповай раўніннай ракой з добра распрацаванай далінай. Асноўныя прытокі: Саў, Жэр, Баіз, Ар'еж (з Пірэнеяў), Тарн, Ло, Дардонь (з Цэнтральнага Французскага масіва); зліваючыся з ракой Дардонь, Гарона ўтварае эстуарый Жыронда. Жыўленне пераважна за кошт талых вод горных снягоў і дажджоў. Сток рэзка змяняецца па сезонах; максімальны расход вады з сакавіка па чэрвень. Сярэдні гадавы расход ля вусця каля 680 м³/сек (максімальны да 8 тыс. м³/сек). Гарона складае частку суднаходнай воднай сістэмы (якая ўключае таксама Гаронскі канал і Паўднёвы канал), якая злучае Біскайскі заліў з Міжземным морам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 68. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.