Рака Гарынь
| Гарынь укр.: Горинь, бел.: Гарынь |
|
| Даўжыня | 659 км |
| Вадазбор | 27 км² |
Гарынь (укр.: Горинь) — рака ў ва Украіне і Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 659 км, у межах Беларусі 82 км. Вадазбор 27,7 тыс. км², у межах Беларусі 1,2 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 110 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні на тэрыторыі Беларусі 0,1 ‰.
|
Асноўныя прытокі[правіць]
Справа: Случ. Злева: Стубла, Вілія.
На рацэ[правіць]
Гарады: Ізяслаў, Астрог, Сцепань, Дубровіца, Рэчыца, Столін, Давыд-Гарадок. Пасёлкі: Славута, Няцешын, Гошча, Оржаў.
Агульнае[правіць]
Пачынаецца ў Цярнопальскай вобласці Украіны на Крамянецкім узвышшы, цячэ ў межах Падольскага і Валынскага ўзвышшаў, ніжняе цячэнне ў Прыпяцкай нізіне, на Беларусі — у Столінскім раёне. Суднаходства пачынаецца на адлегласці 291 км ад вусця. Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца Вятліца) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасці.
Даліна ракі трапецападобная з высокімі і стромкімі берагамі, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Пойма двухбаковая, шырыня ў верхнім цячэнні 0,1—0,7 км, сярэднім 1—1,5 км, у ніжнім да 2,5 км. У ніжняй плыні цячэ праз Пінскія балоты.
Рэчышча звілістае, шырыня яго ў ніжнім цячэнні 150—200 м.
Літаратура[правіць]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.|Від=Б}}
- Гидроэкологическое состояние бассейна Горыни в районе Хмельницкой АЭС / Под ред. В. К. Хильчевского — Киев: Ника-центр, 2011. — 176 с.
| Прыпяць | |
|---|---|
| Левыя прытокі | Бобрык 1 | Бобрык 2 | Брагінка1 | Верацёнка | Віць | Закованка | Іпа | Цна | Лань | Случ | Піна | Пціч | Скрыпіца | Трэмля | Тур'я | Ясельда |
| Правыя прытокі | Буклёўка | Весялуха | Ветліца | Гарынь | Жалонь | Мытва | Славечна | Стаход | Стыр | Сцвіга | Тур | Убарць |
| 1 зараз правы прыток Дняпра | |