Рака Гудзена
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гудзена Gudenåen |
|
| Вышыня вытоку | 65 м |
| Вышыня вусця | 0 м |
| Даўжыня | 176 км |
| Вадазбор | 2 643 км² |
Гудзена (дац. Gudenåen) — рака на ўсходзе Ютландскага паўвострава, самая доўгая рака ў Даніі. На Гудзена размешчаныя гарады Ранерс (у вусці) і Сількеборг (у даліне), чыгуначная станцыя Ланго.
Гудзена працякае праз шэраг азёр, упадае ў праліў Кацегат. У адрозненне ад большасці астатніх рэк Даніі, Гудзена суднаходная.