Дахнарка
(Пасля перасылкі з Рака Дахнарка)
Дахнарка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 24 км |
Басейн | 208 км² |
Вадацёк | |
Выток | возера Белае |
• Месцазнаходжанне | за 1 на паўднёвы захад ад вёскі Булаўкі |
• Каардынаты | 55°34′38,11″ пн. ш. 28°47′16,55″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дрыса |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Баркі |
• Каардынаты | 55°42′02,86″ пн. ш. 28°40′02,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Полацкі раён |
— выток, — вусце |
Дахна́рка — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня Дахнаркі 24 км. Выцякае з возера Белае, цячэ ў межах Полацкай нізіны, працякае праз возера Дахнарскае і ўпадае ў Дрысу за 1,5 км на поўнач ад вёскі Баркі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Плошча вадазбору 208 км², азёрнасць каля 3 %. Рэчышча звілістае ў ніжнім цячэнні. Даліна ў ніжнім цячэнні выразная, шырынёй 200—300 м. У Дахнарку ўпадае рака Лонніца (справа), ручаі і меліярацыйныя каналы.
У басейне ракі азёры Завелле, Белае, Чорнае, Бяздоннае.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 69. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)