Рака Жалонь
| Жалонь | |
| Даўжыня | 113 км |
| Вадазбор | 1460 км² |
| Краіна | Беларусь, Украіна |
Жалонь (укр.: Жолонь) — рака на Украіне і ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра). Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Сярэдні сцёк з вадазбору каля 4,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Асноўныя прытокі[правіць]
- Праваруч: Яўрэйская канава, рака Ханя. рака Харапунь, рака Стрэлка і рака Верасожка
Агульныя звесткі[правіць]
Пачынаецца каля вёскі Пясанае Оўруцкага раёну Жытомірскай вобласці, цячэ па Жытомірскім Палессі (12,8 км), далей 33,8 км па мяжы з Беларусяй, 10,9 км зноў па Жытомірскай вобласці, у нізоўі па Ельскім і Нараўлянскім раёнах. Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпры Нараўлянскага раёна. Вадазбор рэчкі на Оўруцкім камлюку і ў Мазырскім Палессі.
Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, парэзаная меліярацыйнымі каналамі; шырыня яе ў высокай плыні да 30 м, на астатнім працягу 100 — 300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам.
Каналамі Свячанскі (рака да адгалінавання ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскі і ракой Гразіва Жалонь злучаная з ракой Славечна.
На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Рожава і вёскі Беласарока археалагічныя помнікі - мезалітычнага і неалітычнага паселішчаў.
Крыніцы[правіць]
- Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
- Гідрамэтцэнтр Беларусі
| Прыпяць | |
|---|---|
| Левыя прытокі | Бобрык 1 | Бобрык 2 | Брагінка1 | Верацёнка | Віць | Закованка | Іпа | Цна | Лань | Случ | Піна | Пціч | Скрыпіца | Трэмля | Тур'я | Ясельда |
| Правыя прытокі | Буклёўка | Весялуха | Ветліца | Гарынь | Жалонь | Мытва | Славечна | Стаход | Стыр | Сцвіга | Тур | Убарць |
| 1 зараз правы прыток Дняпра | |