Закованка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Закованка)
Закованка
Характарыстыка
Даўжыня 42 км км
Вадацёк
Вусце Прыпяць
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна

Закованка, Гулевіцкі канал — рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 306 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лозкі Калінкавіцкага раёна, цячэ па раўніне Гомельскае Палессе, вусце за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Лубня Мазырскага раёна.

Асноўны прыток — рака Дымарка (леваруч).

Даліна невыразная, абалона асушаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 38,5 км каналізаванае, шырыня яго 3 — 6 м, у нізоўях да 10 м. У басейне ракі каля вёскі Малыя Аўцюкі у 1980 г. створана наліўное вадасховішча[2].

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 124. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24—25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)