Рака Заходняя Бярэзіна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Заходняя Бярэзіна
Заходняя Бярэзіна
Заходняя Бярэзіна
Выток каля в. Бортнікі
Вышыня вытоку 300 м
Вусце Нёман
Даўжыня 226 км
Расход вады 30 м³/с
Вадазбор 4000 км²

Бярэзіна ці Заходняя Бярэзіна — рака ў Гродзенскай і Мінскай абласцях Беларусі, правы прыток ракі Нёман. Даўжыня - 226 км. Вадазбор - 4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці - 30 м³/с. Агульнае падзенне - 172 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні - 0,8 .

[правіць] Асноўныя прытокі

Справа: Цвецень, Краўлянка, Альшанка, Чарніца, Чапунька. Злева: Іслач, Волка.

[правіць] На рацэ

Зоны адпачынку: Барок (12 км на поўнач ад г. Маладзечна)

[правіць] Агульнае

Пачынаецца каля вёскі Бортнікі Маладзечанскага раёна, на вышыні 300 м над узроўнем мора, працякае ў Валожынскім і Іўеўскім районах. Мясцовае суднаходства ад вёскі Бакшты (за 45 км ад вусця) — у перыяд высокай вады. Амаль усе прытокі Заходняй Бярэзіны каналізаваныя. У басейне ракі каля 20 каналаў даўжынёй больш за 5 км (агульная даўжыня больш за 150 км).

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў верхнім і сярэднім цячэнні ў канцы сакавіка, у ніжнім — у пачатку красавіка. Замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У сярэдняй плыні на рацэ Сакаўшчынскае вадасховішча.

Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй вёскі Гародзькі 3—4 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2 — 0,5 км, на астатніх участках ад 0,3 да 3 км.

Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м.

[правіць] Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. –Мн., 2005. –135с.


Увага: прадвызначаная клавіша ўпарадкавання "Заходняя Бярэзіна рака" замяніла ранейшую такую клавішу "Заходняя Бярэзіна".

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах