Рака Заходні Буг
| Заходні Буг | |
|---|---|
| укр.: Західний Буг, польск.: Bug | |
Заходні Буг ля горада Уладава |
|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 772 км |
| Плошча басейна | 73 470 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| · Месцазнаходжанне | Падольскае ўзвышша |
| · Каардынаты | |
| Вусце | рака Нараў (басейн Віслы) |
| · Каардынаты | |
| Размяшчэнне | |
| Краіны | |
| Заходні Буг на Вікісховішчы | |
Заходні Буг, Буг (укр.: Захiдний Буг, польск.: Bug) — рака на Украіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток Нарава. Даўжыня 772 км, у межах Беларусі 154 км. Вадазбор 39,4 тыс. км², у межах Беларусі 10,4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады на мяжы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за мяжу краіны 100 м³/с, каля г. Вышкаў (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Змест |
Асноўныя прытокі [правіць]
Справа: Луг, Капаёўка, Мухавец, Лясная, Пульва, Нурэц, Брок. Злева: Полтва, Салокія, Букава, Гужва, Угерка, Кшна, Лівец.
На рацэ [правіць]
Гарады: Буск, Каменка-Бужская, Сасноўка, Чырвонаград, Сокаль, Усцілуг, Брэст (порт), Уладава, Цярэспаль, Дарагічын, Вышкаў.
Агульнае [правіць]
Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля в. Верхабуж Золачаўскага р-на Львоўскай вобл., упадае ў Загжынскае вадасховішча на р. Нараў (Польшча). Сярэдняе цячэнне праходзіць па Брэсцкім Палессі і Прыбужскай раўніне. Суднаходства ў ніжнім цячэнкі. Заходні Буг праз р. Мухавец, Дняпроўска-Бугскі канал і раку Піну злучаны з Прыпяццю, а праз р. Нараў, яго прыток р. Бебжа, р. Нета і Аўгустоўскі канал — з р. Чорнай Ганчай, прытокам Нёмана).
У сярэднім цячэнні Заходні Буг з'яўляецца мяжой Польшчы з Украінай і Беларуссю. З 1 мая 2004 з'яўляецца ўсходняй мяжой Еўрапейскага Саюза. Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы: Клейнікі—Кукурыкі, Брэст—Цярэспаль, Дамачава—Славатычы, Тамашоўка—Уладава; на мяжы Украіны і Польшчы: Любамль—Хэлм, Усцілуг—Хрэбешаў.
Веснавое разводдзе (працягласць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найбольшы ўзровень разводдзя ад 3 м да 6 м. Летам і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставання снегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы снежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка.
Даліна ракі шырынёй 3—4 км. Пойма нізкая, шырокая, часта зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных участках 200—300 м.
Галерэя [правіць]
Крыніцы [правіць]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Забокрицкая М.Р., Хильчевский В.К., Манченко А.П. Гидроэкологическое состояние бассейна Западного Буга на территории Украины. – Киев: Ника-центр, 2006. - 184 с. (укр.)