Рака Зераўшан
| Зераўшан | |
|---|---|
| перс. زرافشان, тадж. Зарафшон, узб.: Zarafshon | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 877 км |
| Плошча басейна | 17700 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Зераўшанскі хрыбет Паміра |
| · Вышыня | каля 5 600 м |
| · Каардынаты | |
| Вусце | у старажытнасці р. Амудар'я |
| · Каардынаты | |
| Размяшчэнне | |
| Краіны | |
| Зераўшан на Вікісховішчы | |
Зераўшан, у вярхоўі Матча — рака ў Таджыкістане і Узбекістане, старажытны прыток Амудар'і.
Геаграфія [правіць]
Выток ракі на Зераўшанскім хрыбце, сілкаванне снягамі і льдамі Зераўшанскага ледавіка. Працякае па тэрыторыі Таджыкістана за 300 км на захад да Панджыканда, перасякаючы мяжу Узбекістана, паварочвае на паўночны захад, стварае унікальны аазіс, у якім размясціўся знакаміты Самарканд. Абрашаючы буйныя засушлівыя тэрыторыі праз Катакурган, цячэ да горада Наваі і паварочвае на паўднёвы захад, а праходзячы Бухару і Каракуль, губляецца ў пустыні, крыху не даходзячы да свайго старажытнага вусця на рацэ Амудар'я.
Каналам Экскіянхор мае сувязь з ракой Кашкадар'я. У ніжнім цячэнні збудаваны Аму-Бухарскі канал, які злучае раку з Куймазарскім вадасховішчам, азёрамі Тудакуль, Дэнгізкуль, збудавана Катакурганскае вадасховішча.
Сярэдні расход вады 162 м³/с: ад 38,3 м³/с у студзені, да 464 м³/с у ліпені.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- V. V. Barthold. Turkestan Down to the Mongol Invasion. London, 1968.
- Robert Lewis. Early Irrigation in West Turkestan" Annals of the Association of American Geographers, vol. 56, 1966, № 3, 467—491.
- Edgar Knobloch. Beyond the Oxus. London, 1972.