Змейка (прыток Ушы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Змейка, прыток Ушы)
Змейка
Характарыстыка
Даўжыня 26 км
Басейн 190 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км ад вёскі Стайкі
 • Каардынаты 53°16′07″ пн. ш. 26°11′27″ у. д.HGЯO
Вусце Уша
 • Месцазнаходжанне заходняя ўскраіна вёскі Малая Мядзвядка
 • Каардынаты 53°23′17″ пн. ш. 26°20′59″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Уша → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіёны Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць
Раёны Баранавіцкі раён, Карэліцкі раён
physical
Змейка (прыток Ушы)
Змейка (прыток Ушы)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Зме́йка, Дзвея — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 26 км (21,5 км з іх на тэрыторыі Баранавіцкага раёна)[1]. Плошча вадазбору 190 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км.

Пачынаецца за 1,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Стайкі Баранавіцкага раёна, у лясным урочышчы Галубоўшчына, упадае ва Ушу на заходняй ускраіне вёскі Малая Мядзвядка Карэліцкага раёна. У вярхоўі прымае сцёк са шчыльнай сеткі асушальных каналаў і 2 прытокаў з аднайменнай назвай. На працягу 14,5 км каналізаваная (ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Шчарбовічы).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]