Рака Зэльвянка
| Зэльвянка бел.: Зальвянка, Зэльвянка |
|
| Даўжыня | 170 км |
| Расход вады | 11 м³/с |
| Вадазбор | 1940 км² |
Зэльвянка — рака ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 170 км. Вадазбор 1940 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокі [правіць]
Справа: Шчыба, Ружанка, Іванаўка, Акоўка. Злева: Сасва, Самараўка, Юхнаўка.
На рацэ [правіць]
Гарады: Масты (пры вусці). Гарадскія пасёлкі: Зэльва. Вадасховішчы: Зэльвенскае, Паперня. ГЭС: Паперня. Водзяцца: шчупак, акунь, верхаводка, плотка, пячкур, ёрш звычайны, галавень (у вусці), жэрах звычайны (у вусці), лешч (у вусці), язь (у вусці), карась сярэбраны, ялец звычайны, гусцяра; выдра, норка, андатра; раней было шмат ракаў і мянтузоў, у вусцевай частцы рыбны промысел; у алешніках абапал ракі жылі бабры (да пачатку меліярацыйных работ).
Агульнае [правіць]
Пачынаецца паміж вёскамі Лідзяны і Кулявічы Свіслацкага раёна, цячэ ў Ваўкавыскім, Пружанскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах. У пойме меліярацыйныя сістэмы. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.
Даліна трапецападобная, яе шырыня ад 0,5 да 3—4 км у ніжнім цячэнні. Пойма забалочаная, роўная, шырынёй да 2,5 км, у сярэднім і ніжнім цячэнні 0,4—0,6 км.
Рэчышча моцна-звілістае. Яго шырыня ў межань 15—20 м. На працягу 44,2 км каналізаванае: ад вытоку да в. Краскі (16 км) і на ўчастку за 2 км на поўнач ад г.п. Зэльва — 2 км на поўнач ад в. Ліхінічы (28,2 км). Берагі пясчаныя, стромкія і абрывістыя.
Крыніцы [правіць]
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
| Нёман | |
|---|---|
| Левыя прытокі | Баранаўка | Бярозка | Валоўка | Зэльвянка | Ізва | Ласосна | Лоша | Моўчадзь | Пліса | Рось | Свіслач | Тур'я | Уша | Шашупэ | Чорная Ганча | Шчара |
| Правыя прытокі | Альшанка | Вілія (Нярыс) | Гажанка | Гараднічанка | Гаўя | Дзітва | Дубіса | Дубніца | Дудлянка | Еленка | Ельня | Залатая рэчка | Заходняя Бярэзіна | Іўнянка | Котра | Лебяда | Мінія | Мяркіс | Нявежыс | Сула | Тур'я | Уса | Юра |
| ГЭС | Гродзенская | Каўнаская |