Рака Кабул
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кабул пушту کابل, дары کابل |
|
| Выток | |
| Вусце | Рака Інд |
| Даўжыня | 460 км |
| Вадазбор | 75000 км² |
| Краіна | Афганістан, Пакістан |
Кабул (пушту کابل, дары کابل) — галоўная рака Усходняга Афганістана, правы прыток Інда.
Даўжыня 460 км. Плошча басейна каля 75 тыс. кв.км. Бярэ пачатак на паўднёвых схілах Гіндукуша. Асноўны прыток - Панджшэр. Працякае праз Кабул, Пешавар і Джэлалабад. Вялікую частку года маленькі водны паток, толькі ўлетку разліваецца з-за раставання ледавікоў. Суднаходная на працягу 120 км. Выкарыстоўваецца на абрашэнне.
Мае тры левых прытокі, адзін з іх Ярхун.