Рака Канзас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Канзас
Kansas River
Kansas River.jpg
Вышыня вусця 219[1] м
Даўжыня 238 км
Расход вады 205 м³/с
Вадазбор 155695 км²

Канзас (анг.: Kansas River) — рака на паўночным усходзе штата Канзас, ЗША. Правы прыток ракі Місуры. Мае 238 км у даўжыню; плошча басейна — 155 695 км². Сярэдні расход вады — 205 м³/с.

Утвараецца пры зліцці рэк Рэпаблікан і Смокі-Хіл, на ўсход ад горада Джанкшэн-Сіці, акруга Гіры. Цячэ пераважна ва ўсходнім кірунку і ўпадае ў Місуры ў горадзе Канзас-Сіці, на вышыні 219 м над узроўнем мора. 89.160 км² вадазбору ракі Канзас знаходзяцца ў штаце Канзас (амаль уся паўночная палова), 16.916 км² — у Небраска і 8775 км ² — у Каларада. Працягласць Канзаса разам з ракой Рэпаблікан складае 1196 км, што робіць яе 21-й ракой ЗША. Амаль увесь басейн ракі займаюць Вялікія раўніны.

Назва ракі паходзіць ад назвы індзейскага народа канза, які пражываў у гэтых месцах.

Зноскі