Рака Кванга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кванга | |
|---|---|
| парт.: Rio Cuango фр.: Kwango | |
Касмічная здымка месца ўпадзення Кванга ў Касаі |
|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 1 100 км |
| Басейн | Атлантычны акіян |
| Басейн рэк | Касаі, Конга |
| Расход вады | 2 700 м³/с |
| Вадацёк | |
| Вусце | Касаі |
| Размяшчэнне | |
| Краіны | |
| Кванга на Вікісховішчы | |
Кванга, таксама Куангу[1] (парт.: Rio Cuango; фр.: Kwango) — рака ў Анголе і ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Рака Кванга з'яўляецца левым прытокам ракі Касаі. Яе даўжыня складае 1100 кіламетраў. Вытокі знаходзяцца ў сугор'і цэнтральнай Анголы, рака цячэ пераважна на поўнач. У сваім сярэднім цячэнні Кванга ўтварае дзяржаўную мяжу паміж Анголай і Конга, пераадольвае вадаспад Шутэ-Тэмбу, затым цячэ па тэрыторыі Конга і ніжэй горада Бандунду ўпадае ў Касаі.
Найважнымі прытокамі Квангі з'яўляюцца рэкі Вамба і Джума. Вытокі ракі Квангі даследавалі ў 1872 годзе партугальскія вандроўнікі Капэла і Івенс, верхняе цячэнні — нямецкі даследчык Мехоў (1880), ніжняе цячэнне — Грэнфел (1886).
Зноскі
- ↑ Варыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.206
| Гэта пачатак артыкула пра Дэмакратычную Рэспубліку Конга. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |