Рака Керулен
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Керулен Хэрлэн гол |
|
| Вышыня вытоку | 2393 м |
| Вышыня вусця | 539 м |
| Даўжыня | 1254 км |
| Расход вады | 54 м³/с |
| Вадазбор | 116400 км² |
Керуле́н — рака ў Манголіі і Кітаі.
Даўжыня 1264 км (з іх 1090 км у Манголіі), плошча басейна 116,4 тыс. км². Пачынаецца на паўднёвым усходзе нагор'я Хэнтэй, у вярхоўях цячэ ў вузкай горнай даліне, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у шырокай тэрасаванай даліне, рэчышчы са шматлікімі астравамі, старычнымі азёрамі і забалочанымі ўчасткамі. Упадае ў воз. Далайнор, якое ў мнагаводныя гады злучаецца пратокай з р. Аргунь (бас. р. Амур). Здараюцца летнія паводкі. Выкарыстоўваецца для арашэння.
На Керулене — горад Чайбалсан (Манголія).
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.239