Рака Керхе

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рака Керхе
Даўжыня 870 км
Расход вады 220 м³/с
Вадазбор 50000 км²
Краіна Іран, Ірак

Керхе́ — рака ў Іране і Іраку (нізоўі). У верхнім цячэнні называецца Гамасіяба, у сярэднім — Сеймерэ.

Даўжыня 870 км, плошча басейна 50 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ пераважна па днішчах глыбокіх цяснін і каньёнаў, ніжняе цячэнне — па раўнінах Хузістана, дзе рака падзяляецца на рукавы і губляецца ў балотах Эль-Хавіза. У час разводдзя частка сцёку паступае ў р. Тыгр. Сярэдні тадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 220 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.239