Рака Кубань

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кубань
Krasnodar Kuban.JPG
Вышыня вытоку 1339 м
Вусце Азоўскае мора
45°20′21″ пн. ш. 37°24′11″ у. д. / 45.339167° пн. ш. 37.403056° у. д. (G) (O) (Я)
Вышыня вусця 0 м
Даўжыня 870 км
Расход вады 425 м³/с
Вадазбор 57 900 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Кубань

КУБАНЬ, рака ў Расіі на Паўночным Каўказе. Працякае па тэрыторыі Карачаева-Чаркесіі, Стаўрапольскага краю, Краснадарскага краю і Адыгеі.

Кубань бярэ пачатак у раёне гары Эльбрус і ўпадае ў Азоўскае мора (да XIX стагоддзя ўпадала ў Чорнае мора). Працягласць ракі складае 870 км, а плошча басейна — 58 тыс. км². Пачынаючы ад горада Усць-Лабінска, Кубань з'яўляецца суднаходнай.

На рацэ Кубань размешчаныя гарады Карачаеўск, Усць-Джэгута, Чаркеск, Невіннамыск, Армавір, Навакубанск, Крапоткін, Усць-Лабінск, Краснадар, Славянск-на-Кубані і Цямрук.

На рацэ размешчана Краснадарскае вадасховішча.

Акрамя таго рака выкарыстоўваецца для назапашвання і выпрацоўкі электраэнергіі на Кубанскім каскадзе (Зелянчукскія, Куршаўскія, Барсучкоўскія і Сенгялееўскія ГЭС) сумарнай магутнасцю больш за 620 МВт з перспектывамі павелічэння на 220 МВт.

Увага: прадвызначаная клавіша ўпарадкавання "Кубань рака" замяніла ранейшую такую клавішу "Кубань".

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах