Рака Кума

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Кума́ — рака на Паўночным Каўказе ў Расіі.

Даўжыня 802 км, плошча басейна 33,5 тыс. км². Вытокі на паўночных схілах Скалістага хрыбта. У вярхоўі цячэ ў высокіх і стромкіх берагах, сярэдняе цячэнне ў шырокай даліне. Пасля выхаду на Прыкаспійскую нізіну рэчышча падзяляецца на рукавы, воды якіх звычайна не дасягаюць Каспійскага мора. Галоўны прыток — Падкумак. Высокія веснавыя паводкі. Сярэдні гадавы расход вады ў сярэднім цячэнні 11,9 м³/с. Воды вызначаюцца высокай мутнасцю.

Выкарыстоўваецца для арашэння (Церска-Кумскі і Кума-Маныцкі каналы). Адказненскае вадасховішча. На Куме гарады Мінеральныя Воды, Зеленакумск, Будзёнаўск.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БелЭн у 18 т. Т. 9. - Мн., 1999.