Рака Лань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лань
Выток Нясвіжскі раён
Даўжыня 147 км
Вадазбор 3190 км²

Лань — рака ў Мінскай і Брэсцкай абласцях Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Даўжыня 147 км. Вадазбор 2190 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 . Агульнае падзенне ракі 79,2 м.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Нача, Люта. Злева: Цапра, Балванка, Бабка.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Клецк. Вадасховішчы: Лактышы.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца за 1,5 км на захад ад в. Гарбуны Нясвіжскага раёна, цячэ ў межах Капыльскай грады і Прыпяцкае нізіны. Вусце за 2 км вышэй ад в. Моршчынавічы Лунінецкага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем да рэгулявання ракі 1,5 м, найбольшая 1,9 м (1947) каля в. Лактышы. У летні перыяд рэжым узроўняў рэгулюецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 сутак. На гідралагічны рэжым ракі моцна ўплывае вадасховішча Лактышы.

Даліна ў верхнім цячэнні скрынкападобная (шырыня 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Пойма шырынёй 0,6—1 км, парэзаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 4—8 м, у ніжнім цячэнні 15—20 м.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.