Рака Ласосна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ласосна | |
| Выток | Польшча |
| Вусце | Рака Нёман |
| Даўжыня | 46 км |
| Вадазбор | 468 км² |
Ласосна, Ласасянка (польск.: Łosośna) — рака ў Сакольскім павеце Польшчы і Гродзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана.
Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 468 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Перасякае дзяржаўную граніцу непадалёку ад в. Брузгі, упадае ў Нёман на заходняй ускраіне Гродна.
Асноўныя прытокі: Каменка (справа) і Татарка (злева).
Даліна выразная. Пойма перарывістая, у верхнім цячэнні адкрытая, шырынёй 50—150 м. Рэчышча звілістае, яго шырыня ў межань ад 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні, да 20—25 м у ніжнім.
На рацэ ў нізоўі створана вадасховішча Юбілейнае возера, каля в. Каробчыцы — 2 сажалкі.
Літаратура [правіць]
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
| Нёман | |
|---|---|
| Левыя прытокі | Баранаўка | Бярозка | Валоўка | Зэльвянка | Ізва | Ласосна | Лоша | Моўчадзь | Пліса | Рось | Свіслач | Тур'я | Уша | Шашупэ | Чорная Ганча | Шчара |
| Правыя прытокі | Альшанка | Вілія (Нярыс) | Гажанка | Гараднічанка | Гаўя | Дзітва | Дубіса | Дубніца | Дудлянка | Еленка | Ельня | Залатая рэчка | Заходняя Бярэзіна | Іўнянка | Котра | Лебяда | Мінія | Мяркіс | Нявежыс | Сула | Тур'я | Уса | Юра |
| ГЭС | Гродзенская | Каўнаская |