Рака Ловаць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ло́ваць
руск.: Ло́вать
У Наўгародскай вобласці ў горадзе Холм
У Наўгародскай вобласці ў горадзе Холм
Выток возера Ловацец
55°50′51.3″ пн. ш. 30°17′17.4″ у. д. / 55.847583° пн. ш. 30.288167° у. д. (G) (O) (Я)
Вышыня вытоку 170 м
Вусце возера Ільмень
58°12′42″ пн. ш. 31°26′40″ у. д. / 58.211667° пн. ш. 31.444444° у. д. (G) (O) (Я)
Даўжыня 536 км
Расход вады (у 193 км ад вусця) 105 м³/с
Вадазбор 21 900 км²
Краіна Беларусь, Расія
Рака Ловаць (Расія)
Выток
Выток
Вусце
Вусце
Рака Ловаць (Расія)
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Ло́ваць

Ло́ваць (руск.: Ло́вать) — рака ў Гарадоцкім раёне Беларусі, Пскоўскай і Наўгародскай абласцях Расіі, у басейне ракі Нява.

Даўжыня 536 км, у межах Беларусі — 47 км. Вадазбор 21,9 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 150 м³/с (169[1] м³/с), на мяжы Беларусі і Расіі каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16 , на Беларусі 0,6 .

Ловаць у г. Вялікія Лукі

Асноўныя прытокі: Сярвайка, Пясчанка, Кунья (справа), Склянка, Насва, Локня, Рэддзя, Полісць (злева). Усяго налічваецца 56 прытокаў[1].

На рацэ: горад Вялікія Лукі (Расія), горад Холм (Расія).

Выцякае з возера Ловацец (Пскоўская вобласць), упадае ў возера Ільмень з поўдня. Паводле іншых крыніц пачынаецца з возера Завесна за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Марчанкі Гарадоцкага раёна. Цячэ ў Беларусі па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, па Валдайскім узвышшы і ў ніжнім цячэнні па Ільменскай нізіне. Даліна ад вытоку да возера Мяжа невыразная (пойма забалочаная), паміж азёрамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапецападобная (пойма роўная, лугавая).
Рэчышча да возера Мяжа звілістае, да возера Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5—10 м. На Ловаці налічваюцца 84 парогі і 79 перакатаў даўжынёй ад 50 да 2000 метраў. Самы вялікі парог — Сяміводскія астравы. Найбольш значныя парогі знаходзяцца паміж горадам Холм і вёскай Старая Пярэса[1].

Суднаходная ў нізоўі на працягу 70 км. У старажытнасці па Ловаці праходзіла частка «шляху з вараг у грэкі».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Ильина Л. Л., Грахов А. Н. Холм — Л.: Гидрометеоиздат, 1980. — С. 46—49. — 120 с. — 50 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Ильина Л. Л., Грахов А. Н. Холм — Л.: Гидрометеоиздат, 1980. — С. 46—49. — 120 с. — 50 000 экз. (руск.)