Рака Луангва
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Луангва англ.: Luangwa суахілі: Luangwa |
|
| Даўжыня | 770 км |
| Вадазбор | 145 км² |
Луангва - рака ў Афрыцы, левы прыток Замбезі.
Даўжыня каля 770 км, плошча басейна 145,7 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на захад ад паўночнага ўскрайку возера Н'яса, упадае ў раку Замбезі каля горада Луангва. Працякае па тэрыторыі Замбіі, у нізавых з'яўляецца памежнай ракой паміж Замбія і Мазамбікам. Гэта адна з самых буйных рэк Паўднёвай Афрыкі і адзін з галоўных прытокаў Замбезі.
Сілкаванне пераважна дажджавое. У сезон дажджоў (з снежня па май) моцна разліваецца, у сухі сезон моцна перасыхае.