Рака Лі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Лі Lee |
|
| Выток | графства Корк |
| Вусце | Кельцкае мора |
| Даўжыня | 90 км |
| Вадазбор | 1253.5 км² |
| Краіна | Ірландыя |
Лі (англ.: Lee, ірл.: An Laoi) — рака ў Ірландыі ў графстве Корк. Цячэ праз горад Корк, упадае ў Кельцкае мора. Даўжыня ракі каля 90 кіламетраў, на рацэ ў раёне горада Корка пабудавана гідраэлектрастанцыя і вадасховішча.
На беразе ракі недалёка ад Корка замак Блэкрок, пабудаваны ў XVI стагоддзі.