Рака Ліфі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ліфі Liffey |
|
| Вышыня вытоку | 500 м |
| Вусце | Ірландскае мора |
| Даўжыня | 125 км |
Ліфі (ірл. Liffey) — рака ў Ірландыі, працякае праз цэнтр Дубліна. Асноўныя прытокі — Додзер, Подл і Камак. Рака ўпадае ў Дублінскі заліў Ірландскага мора.
Геаграфія [правіць]
Рака Ліфі бярэ свой пачатак паміж гарамі Кіпур і Тондаф ў графстве Уіклоў і цячэ прыкладна 125 кіламетраў, да свайго ўпадзення ў Ірландскае мора, праз графства Уіклоў, Кілдэр і Дублін.
На рацэ пабудаваныя тры гідраэлектрастанцыі, а таксама некалькі прыватных гідраўстановак.