Рака Мараньён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Maranonrivermap.png

Мараньён (ісп.: Marañón) — рака ў Перу, левы, галоўны выток ракі Амазонкі.

Даўжыня ракі каля 2000 км, плошча басейна каля 350 тысяч км ². Выцякае з горнага возера Паткоча (Анды), перасякае Цэнтральныя і Усходнія Кардыльеры ў глыбокіх цяснінах, далей выходзіць на Амазонскую нізіну, дзе зліваецца з ракой Укаялі. Сярод прытокаў — рака Уальяга.

Сярэдні выдатак 15600 м ³/с. Суднаходная на 1000 км ад вусця (да парогаў).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мараньён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 105. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).