Рака Масква

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Масква
Масква-рака ў г. Масква
Масква-рака ў г. Масква
Выток Маскоўскае ўзвышша
Даўжыня 502 км
Расход вады 109 м³/с
Вадазбор 17 600 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Масква

Масква, Масква-рака, рака ў Цэнтральнай Расіі, у Маскоўскай і часткова ў Смаленскай абласцях, левы прыток Акі (басейн Волгі). Даўжыня па старым рэчышчы 502 км (пасля выпрастання з дапамогай гідратэхнічных збудаванняў — 473 км), плошча басейна 17 600 км². Рака пачынаецца на схіле Смаленска-Маскоўскага ўзвышша і ўпадае ў Аку на тэрыторыі горада Каломны. Агульнае падзенне ад вытока да вусця складае 155,5 м. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння горада Масквы.