Рака Меджэрда
| Меджэрда араб.: نهر مجردا |
|
| Меджэрда ў раёне Тэстура | |
| Выток | Тэль-Атлас |
| Вусце | Туніскі заліў |
| Вышыня вусця | 0 м |
| Даўжыня | 460 км |
| Вадазбор | -1000 км² |
| Басейн | Міжземнае мора |
Меджэрда, Маджарда (араб.: نهر مجردا) — рака ў Алжыры і Тунісе.
Даўжыня — каля 460 км, што робіць яе найдоўгай ракой Туніса. Вытокі ракі знаходзяцца на паўночным усходзе Алжыра (Тэль-Атлас), затым Меджэрда цячэ ва ўсходнім і паўночна-усходнім кірунку, упадаючы ў Туніскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту.
Рака працякае ў пустыннай мясцовасці, таму мае вялікае значэнне для мясцовых жыхароў. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для арашэння ў сельскай гаспадарцы. На рацэ пабудавана некалькі дамбаў, створаны вадасховішчы.
Недалёка ад ракі былі пабудаваны такія важныя гарады старажытнасці як Уціка і Карфаген. Таксама захаваліся руіны будынкаў шматлікіх народаў (берберы, фінікійцы, пуны, маўры, рымляне, вандалы, грэкі, візантыйцы, арабы, асманы). У даліне ракі знойдзены такія славутасці як арка Аляксандра Севера, руіны Форума і Капітолія, храм Сатурна, свяцілішча Юноны, дамы з мазаікамі, а таксама тэатр на 3500 месцаў, урэзаны ў схіл гары.[1]
Расход вады — ад 3—4 м³/сек улетку да 1500—2500 м³/сек (радзей — да 13 тыс.) пасля зімовых дажджоў. Гэта адзіная рака Туніса, не якая перасыхае цалкам падчас летняй засухі.[2]