Рака Марава, верхні прыток Дуная
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Рака Морава)
| Марава | |
|---|---|
| Morava, ням.: March | |
Марава ля Бзенца |
|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 388 км |
| Плошча басейна | 26658 км² |
| Басейн | Чорнае мора |
| Расход вады | 120 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | гара Краліцкі-Снежнік, Крконашэ, Чэхія |
| · Вышыня | 1 370,67 м |
| · Каардынаты | |
| Вусце | Дунай |
| · Месцазнаходжанне | ля Дзевіна, Славакія |
| · Каардынаты | |
| Размяшчэнне | |
| Краіны | |
| Марава на Вікісховішчы | |
Марава (чэшск.і славацк.: Morava, ням.: March) — рака ў Цэнтральнай Еўропе, левы прыток Дуная. Цячэ па тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі, Славакіі і Аўстрыі.
Даўжыня 353 км. Вадазбор 26 658 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 120 м³/с.
Бярэ пачатак ва Ўсходніх Судэтах. Суднаходства пачынаецца ў 130 км ад вусця (тэрыторыя Чэшскай Рэспублікі).
Назва, відавочна, мае кельцкае паходжанне. Упершыню ўзгадваецца ў працы Плінія Старэйшага пад назвай Манус (лац.: Manus). Ад наймення ракі паходзіць назва вобласці Маравія.