Рака Мулуя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Мулуя | |
|---|---|
| Wadi Muluya, араб.: وادي ملوية | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 520 км |
| Плошча басейна | >50 тыс. км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
| Мулуя на Вікісховішчы | |
Мулуя або Уэд-Мулуя (Wadi Muluya, араб.: وادي ملوية) — рака на ўсходзе Марока, выцякае некалькімі вытокамі з Высокага Атласа, цячэ па вялікай пустэльнай западзіне і ўпадае ў Міжземнае мора ў 10 км на захад ад мяжы з Алжырам (). Да 1830 г. мяжа праходзіла непасрэдна па рацэ.
Даўжыня ракі складае 520 км, сілкуецца за кошт раставання снягоў у горах і дажджоў. Выдатак вады складае ад 1000 м ³/с у пачатку вясны да 1 м ³/с летам. Воды ракі інтэнсіўна выкарыстоўваюцца для арашэння. У сярэднім цячэнні ракі пабудавана плаціна, ГЭС, вадасховішчы і арашальная сістэма Мешра-Кліла, ніжэй якой - гідравузел і арашальная сістэма Мешра-Хамад.
На ўсход ад месца ўпадзення ракі размешчаны курорт Саідзія.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Марока. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |