Рака Мурат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мурат
турэцк.: Murat Nehri
Від на Мурат з космасу
Від на Мурат з космасу
Выток На поўнач ад азёры Ван ля гары Арарат
Вышыня вытоку 3060 м
Вусце рака Еўфрат
Даўжыня 722 км
Вадазбор 40000 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Мурат

Мурат (турэцк.: Murat Nehri, Мурад, Усходні Еўфрат, Арацані — арм.: Արածանի) — рака, якая цячэ па армянскім нагор'і ў Турцыі, найважнейшы прыток Еўфрата.

Мурат бярэ пачатак у гарах ўсходняй Турцыі паблізу гары Арарат і цячэ па доўгай і вузкай даліне Армянскага нагор'я. Даўжыня ракі складае 722 км, плошча басейна каля 40 тыс. км ². Узровень вады моцна вагаецца, паднімаючыся ў вясновае разводдзе (у красавіку-маі) і застаючыся нізкім у астатні час. Рака несуднаходная, зімой ўчасткамі замярзае.