Мытва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Мытва)
Мытва
Характарыстыка
Даўжыня 47 км
Басейн 430 км²
Расход вады 1,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Мазырскі раён
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км на поўнач ад вёскі Бярозаўка
 • Каардынаты 51°58′13,50″ пн. ш. 29°09′52″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Канатоп
 • Каардынаты 51°45′57″ пн. ш. 29°34′20,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Мазырскі раён, Ельскі раён, Нараўлянскі раён
physical
Мытва
Мытва
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мытва, Мотва, Мутва — рака ў Мазырскім, Ельскім і Нараўлянскім раёна Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Мытвы балцкага паходжання. Пярвейшая форма *Мітва з балцкага *Mituva. Форму «Мытва» гідронім набыў пазней пад уплывам народнага вытлумачэння ў сувязі з «мыць»[1]. Корань Mit- звязваюць з этымалагічна роднаснымі лат. mitrs «вільготны» і літ. mitrus «шпаркі, увішны», якія аб’ядноўвае значэнне «умяты, падатлівы; скручаны»[2]. Таксама балцкага паходжання назва ракі Нароўля зусім побач з Мытвай[3].

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 47 км. Плошча вадазбору 430 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.

Пачынаецца за 1,5 км на поўнач ад вёскі Бярозаўка Мазырскага раёна, цячэ ў межах Мазырскага і Гомельскага Палесся. Вусце каля вёскі Канатоп Нараўлянскага раёна. Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шырыня 1—2 км), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Абалона двухбаковая (шырыня ад 0,3 км да 1,3 км), месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча каналізаванае. На рацэ створана Бабруйкаўскае вадасховішча. У басейне ракі вадасховішчы Княжабор’еўскае і вадасховішча паміж аграгарадкамі Галоўчыцкая Буда і Галоўчыцы. Асноўны прыток — рака Млынок (справа).

Каля ракі населеныя пункты Бярозаўка, Антонаўка, Малы Бокаў, Рудня (Мазырскі раён), Мазуры, Санюкі, Бабруйкі (Ельскі раён), Лінаў, Галоўчыцкая Буда, Вербавічы, Грыдні, Канатоп (Нараўлянскі раён).

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 197.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 218—219.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 197.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 52. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24, 33, 34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)