Насара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Насара)
Насара
ісп. Río Nosara
Характарыстыка
Даўжыня 54 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне гара Венадас
 • Вышыня 700 м
 • Каардынаты 10°00′ пн. ш. 85°25′ з. д.HGЯO
Вусце 0
 • Месцазнаходжанне Ціхі акіян
 • Каардынаты 9°58′ пн. ш. 85°41′ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
Рэгіён правінцыя Гуанакастэ
physical
Насара
Насара
— выток, — вусце

Насара (ісп.: Río Nosara) — рака на паўвостраве Нікоя ў Коста-Рыцы. Бярэ пачатак ля падножжа гары Венадас у масіве Філа Маравіла на вышыні 700 м. Цячэ на паўночны захад, ля Гаянчы змяняе напрамак цячэння на паўднёва-заходні. Упадае ў Ціхі акіян. Даўжыня — 54 км.

Вадаспад Мала Ночэ

Рака з'яўляецца важным аб'ектам турызму ў правінцыі. Тут водзіцца каля 270 відаў птушак. Па рацэ прапаноўваюцца шматлікія туры на байдарках, катамаранах і катарах. Прытокі ўтвараюць шматлікія вадаспады. У вусці знаходзіцца запаведнік Астыяналь — буйнейшае ў Коста-Рыцы месца адкладання яек чарапахамі.

На рацэ стаяць гарады Гаянча і Насара. Асноўны прыток — рака Курыман.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]