Нача (прыток Лані)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Нача, прыток Лані)
Нача
Характарыстыка
Даўжыня 42 км
Басейн 360 км²
Расход вады 2 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°03′37″ пн. ш. 26°24′38″ у. д.HGЯO
Вусце Лань
 • Каардынаты 52°51′41″ пн. ш. 26°39′52″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лань → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіёны Брэсцкая вобласць, Мінская вобласць
Раёны Ганцавіцкі раён, Клецкі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

На́ча, Нач — рака ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці і Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лань (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцкага паходжання.

Нача — досыць шырока распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (назва ў прытокаў нёманскай Дзітвы, Дзвіны, Бярэзіны, бярэзінскага Бабра). Таксама Нача — прыток дзвінскай ракі Обшы (у гэтую Начу ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Рэкта, Вейна, Лебасціна, Вішанка — «Арэхавая», «Звілістая», «Павольная», «Плыткая»).

Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[1], пруская *Nātangā (ад гэтага гідроніма назва прускага племя натангаў).

Гэтыя назвы ад захаванага ў гідраніміі балцкага *nātā «цячэнне», якое з дапамогай пашыральніка -t- ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[2]. Ад яго таксама рачныя назвы Сноўка, Сноў[ru].

Назва Нача значыць «Плыткая (рака)». Назва звязаная з хуткасцю рачной плыні.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 360 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.

Асноўны прыток — рака Тучанка (леваруч).

Пачынаецца на захадзе ад вёскі Канюхі Ляхавіцкага раёна, вусце за 2 км на ўсход ад вёскі Нач Ганцавіцкага раёна. Цячэ па нізіне Прыпяцкага Палесся. Даліна пераважна трапецэпадобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 2—3 км. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км). Рэчышча на вялікім працягу звілістае, у высокай плыні на працягу 20,8 км каналізаванае, яго шырыня 3—10 м.

На беразе Начы каля вёскі Заляшаны археалагічны помнік — стаянка старажытных людзей[3].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.
  2. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
  3. Природа Белоруссии 1989.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]