Рака Об

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Об
руск.: Обь
Об у Барнауле
Об у Барнауле
Выток Зліянне Біі да Катуні
Вусце Карскае мора
Вышыня вусця 0 м
Даўжыня 3650 км
Расход вады Салехард: 12,3 тыс. м³/с
Вадазбор 2990 км²
Краіна Расія
Карта басейну Оба (з Іртышом)
Карта басейну Оба (з Іртышом)
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Об

Об (руск.: Обь) — рака ў Заходняй Сібіры, у Расіі. Даўжыня 3650 км (ад вытоку ракі Катунь 4338 км, ад вытоку ракі Іртыш 5410 км, вадазбор 2990 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,7 тыс. м³/сек. Утвараецца ад сутокаў рэк Бія і Катунь на Алтаі. Цячэ па Заходне-Сібірскай раўніне ў шырокай даліне, якая паступова расшыраецца ад 5-10 км каля г.Барнаул да 50-60 км ніжэй упадзення ракі Іртыш. Пойма Обі парэзана рукавамі, пратокамі і азёрамі. Упадае ў Обскую губу Карскага мора, утварае дэльту (плошча больш 4000 км²), дзе вылучаюцца рукавы: Хаманельская Об (левы) і Надымская Об (правы). Галоўныя прытокі: Том, Чулым, Кець, Тым, Вах (справа), Васюган, Вялікі Юган, Іртыш, Паўночная Сосьва (злева). Веснавое разводдзе, летне-асеннія паводкі, зімовая межань. Ледастаў ў вярхоўях ад лістапада да красавіка, у ніжнім цячэнні ад кастрычніка да мая-чэрвеня. Сярэдні расход вады каля горада Салехард 12,5 тыс. м³/с, маскімальны 42,8 тыс.м³/с, мінімальны — 1,65 тыс. м³/с. Цвёрды сцёк 16 млн.тон. Рыбны промысел пераважна ў ніжнім цячэнні. Новасібірская ГЭС і Новасібірскае вадасховішча. Суднаходная. У басейне Обі здабыча нафты і газу (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), каменнага вугалю (Кузнецкі вугальны басейн). На Обі гарады Барнаул, Камень-на-Обі, Новасібірск, Калпашава, Стражавой, Ніжнявартаўск, Сургут, Нефцеюганск, Лабытнангі, Салехард. На левым беразе, у сярэднім цячэнні — Юганскі запаведнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).