Парагвай (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Парагвай)
Парагвай
ісп. Río Paraguay, парт. Rio Paraguai
Характарыстыка
Даўжыня
  • 2 621 км
Басейн 1 150 000 км²
Расход вады 2,7 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 14°19′12″ пд. ш. 56°44′08″ з. д.HGЯO
Вусце Парана
 • Каардынаты 27°17′24″ пд. ш. 58°36′26″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Парана → Эстуарый Ла-Плата → Атлантычны акіян

Краіна
=
physical
Парагвай (рака)
Парагвай (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парагва́й — рака ў Бразіліі і Парагваі, правы прыток ракі Парана, на асобных участках служыць мяжой паміж Парагваем, Бразіліяй і Аргенцінай. Даўжыня 2500 км, плошча басейна 1,2 млн.км². Вытокі ў паўночна-заходняй частцы Бразільскага пласкагор’я, цячэ па глыбокай забалочанай упадзіне Пантанал і нізіннай частцы прыроднай вобласці Гран-Чака. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 тыс. м³/сек. Галоўныя прытокі: Пілкамаё, Рыа-Бермеха (справа). Рэчышча пераважна звілістае, шмат пясчаных меляў і астравоў. Разводдзе ў маі-чэрвені. Парагвай — галоўная транспартная магістраль Парагвая. Суднаходная ад г. Карумба (Бразілія). На Парагваі гарады Кансепсьён, Асунсьён (Парагвай).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]