Рака Пліса, прыток Бярэзіны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пліса
Выток каля в. Слабада Смалявіцкага раёна
Вусце Бярэзіна
Даўжыня 64 км
Расход вады 4 м³/с
Вадазбор 625 км²
Краіна Беларусь

Пліса — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Беларусі, правы прыток р. Бярэзіна (басейн Дняпра). Даўжыня 64 км. Вадазбор 625 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Змест

[правіць] Асноўныя прытокі

Справа: Чарніца

[правіць] На рацэ

Вадасховішчы: Смалявіцкае, Жодзінскае

[правіць] Агульнае

Пачынаецца на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Слабада Смалявіцкага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне в. Юшкевічы Барысаўскага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найболыпая вышыня над межанным узроўнем 2,6 м. Лядовыя з′явы няўстойлівыя. Прымае сцёк з шэрага меліярацыйных каналаў.

Даліна ў ніжнім цячэнні паміж вёскамі Яловіца Смалявіцкага раёна і Струпень Барысаўскага раёна звілістая, на астатнім працягу прамая, трапецападобная (шырыня 0,8—1,2 км), ніжэй г. Смалявічы да 2 км., паміж г. Жодзіна і в. Яловіца невыразная. Схілы спадзістыя, вышынёй 6—17 м, месцамі ў сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя. Пойма ад в. Трубянок Смалявіцкага р-на да вусця двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км), перасечаная сеткай меліярацыйных каналаў і старых рэчышчаў.

Рэчышча ад вытоку да в. Яловіца Смалявіцкага р-на каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, пераважна адкрытыя.

[правіць] Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.

Увага: прадвызначаная клавіша ўпарадкавання "Пліса рака" замяніла ранейшую такую клавішу "Пліса, прыток Бярэзіны".


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах