Рака Прут

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рака Прут у сярэднім цячэнні

Прут — рака ва Украіне, у Малдове і Румыніі, левы прыток Дуная даўжынёй у 953 км. Выток Прута знаходзіцца ў Івана-Франкоўскай вобласці ва ўсходніх Карпатах.

Геаграфія[правіць]

З гор недалёка ад Гаверлы Прут цячэ на ўсход у бок Ярэмчэ і Чарнаўцоў. 100 км ніжэй па цячэнні рака згортвае на поўдзень і ўтварае натуральную мяжу паміж Малдовай і Румыніяй. Пачынаючы з горада Ясы, Прут становіцца суднаходным і ўпадае ля Галаца ў Дунай, недалёка ад месца ўпадзення самога Дуная ў Чорнае мора.

Прут з'яўляецца другой па велічыні ракой Малдовы. Яго басейн займае больш за 24% плошчы краіны.