Рака Піна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Піна
бел.: Піна
Pinsk View-from-Pina-river-bridge.jpg
Вусце рака Прыпяць
Даўжыня 40 км
Расход вады 8,6 м³/с
Вадазбор 2460 км²
Краіна Беларусь

Пінарака ў Іванаўскім і Пінскім раёнах Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 2460 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,01 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: канава Выценская, канава Таўкачыха, канава Кобельская, канава каля вёскі Хамічава. Злева: Струга, Няслуха.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Пінск (порт).

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца каля вёскі Пераруб Іванаўскага раёна, вусце ў межах Пінска. Паводле меркавання некаторых даследчыкаў рака бярэ свой пачатак каля вёскі Дубай Пінскага раёна (даўжыня рэчышча 27 км). Воднасць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сцёку з Прыпяці праз сістэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Піна з′яўляецца часткаю Дняпроўска-Бугскага канала. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізацыі лукавіны выпрастаны, рэчышча паглыблена на перакатах.

У басейне ракі азёры Пясчанае, Семяховічы і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.