Раздан (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Раздан)
Раздан
арм. Հրազդան
Характарыстыка
Даўжыня 141 км
Басейн 2 560 км²
Расход вады 17,9 м³/с
Вадацёк
Выток Возера Севан
 • Каардынаты 40°33′08″ пн. ш. 44°59′21″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Аракс
 • Каардынаты 39°59′25″ пн. ш. 44°27′10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Аракс → Кура → Каспійскае мора

Краіна
physical
Раздан (рака)
Раздан (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Разда́н (арм.: Հրազդան, таксама За́нгу) — найбуйнейшая рака Арменіі, левы прыток Аракса (басейн ракі Кура) на мяжы з Турцыяй. Раздан працякае праз усю краіну з поўначы на поўдзень. Даўжыня 141 км, плошча басейна з басейнам возера Севан 7310 км², плошча басейна самога Раздана — 2560 км². Працякае праз сталіцу Арменіі Ерэван. На рацэ размешчана гідраэлектрастанцыя.

Раздан выцякае з возера Севан у яго паўднёва-ўсходняй частцы, непадалёку ад горада Севан. У вярхоўях рака цячэ па горнай даліне (непадалёк ад патухлага вулкана Ара лер) на поўдзень, да Ерэвана. У наваколлі Ерэвана Раздан робіць некалькі крутых згібаў. У нізоўях рака цячэ па Арарацкай раўніне, і нарэшце ўпадае ў Аракс на мяжы з Турцыяй.

Паміж 1932 і 1962 гадамі на рацэ быў узведзены каскад з шасці гідраэлектрастанцый.