Рова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Рова)
Рова
Рова ў верхнім цячэнні
Рова ў верхнім цячэнні
Характарыстыка
Даўжыня 29 км
Басейн 245 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°00′26″ пн. ш. 28°25′50″ у. д.HGЯO
Вусце рака Бярэзіна
 • Каардынаты 54°06′05″ пн. ш. 28°43′19,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Смалявіцкі раён, Барысаўскі раён
physical
Рова
Рова
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ро́ва[1] — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 245 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца за 5 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Зялёны Бор Смалявіцкага раёна, за 2 км на поўнач ад вёскі Замосце. Вусце за 2 км на паўднёвым усходзе ад вёскі Навасёлкі Барысаўскага раёна. Вадазбор на паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны[1]. Рэчышча на трох участках каналізаванае: выток — 2,2 км на ўсход ад Зялёнага Бору (8,0 км); паўднёвая ўскраіна вёскі Слабодка Барысаўскага раёна — 0,3 км вышэй вусця ракі Чарніца (2 км); вёска Краснае Барысаўскага раёна — вусце (9 км). Асноўныя прытокі — Чарніца (злева) і Маска (справа).

У верхнім цячэнні падыход да ракі забалочаны, у гэтых месцах на ёй водзяцца бабры.

Каля ракі знаходзяцца вёскі: Слабодка, Засценак, Краснае, Персцень.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]