Рака Рэйн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Рэйн | |
|---|---|
| Самае вузкае мейсца на Рэйне | |
| Назва | Rhein, Rhin, Rijn |
| Выток | Альпы |
| Вусце | Паўночнае мора |
| Краіны | Швейцарыя, Ліхтэнштэйн, Аўстрыя, Германія, Францыя, Нідэрланды |
| Даўжыня | 1320 км |
Рэйн (ням.: Rhein [райн], фр.: Rhin [рэн], нідэрл.: Rijn [рэйн]) — буйная рака у Заходняй Еўропе.
Працякае па тэрыторыі Швейцарыі, Ліхтэнштайна, Аўстрыі, Германіі, Францыі, Нідэрландаў.
Даўжыня — 1320 км, плошча басейна — 185 тыс. км².
Бярэ пачатак у Альпах, працякае праз Бодэнскае возера, перасякае адгор'і Юры і Шварцвальда, пасля чаго цячэ па Верхнярэйнскай нізіне. У сярэдняй плыні прарываецца праз Рэйнскія Сланцывыя горы. Ніжняя плынь — у межах Сярэднееўрапейскай раўніны, дзе рэчышча ў шматлікіх месцах агароджанае дамбамі. Упадае ў Паўночнае мора, утварачы складаную дэльту.
Асноўныя прытокі: Некар, Майн, Рур (правыя); Аарэ, Мозэль (левыя). У левы рукаў дэльты ўпадае рака Маас.
У вярхоўях — вяснова-летняй паводцы, у сярэдняй і ніжняй плыні шматводна на працягу ўсяго года. Сярэдні выдатак — 2500 м³/с, гадавы сцёк каля 79 км².
Рака суднаходная на 952 км, да горада Базэль і па Бодэнскім возеры. Агульная даўжыня водных шляхоў у басейне Рэйна каля 3000 км.
Рэйн злучаны каналамі з Ронай, Марнай, Везерам, Эльбай.
Гарады на Рэйне: Арнем (Нідэрланды), Дзюсельдорф, Кёльн, Бон, Майнц, Мангейм, Вормс,(Германія), Страсбург (Францыя), Базель (Швейцарыя).
Літаральна назва ракі перакладаецца як "Плынь" (з кельцкага).
1 лістапада 1986 год года на Рэйне адбылася адна з самых буйных у Еўропе экалагічных катастроф. Пажар на хімічным заводзе фірмы «Сандос» (Sandoz) у швейцарскім Базелі прывёў да скіду ў раку 30 тон пестыцыдаў, ртуці і іншых сельскагаспадарчых хімікатаў. Рэйн набыў чырвоны колер, людзям у раёне ракі было забароненае выходзіць з хаты, у некаторых гарадах ФРГ былі зачыненыя вадаправоды, замест якіх выкарыстоўвалася прывазная вада ў цыстэрнах. На працягу 10 дзён забруджвання дасягнулі Паўночнага мора. У выніку па некаторых адзнаках загінула паўмільёна рыб, некаторыя віды цалкам зніклі.
Пасля бурнай рэакцыі грамадскасці ўжо ў 1987 годзе была прынятая «Праграма дзеянняў — Рэйн», разлічаная да 2000 год года. Па-іншаму яна звалася «Ласось 2000», так як была нацэленая на вяртанне да гэтага тэрміна гэтай адчувальнай да забруджванняў рыбы ў раку. У выніку актыўных дзеянняў улад колькасць выбрасываемых у раку нітратаў і фосфару паменшылася на 50%, а памяншэнне некаторых іншых забруджванняў было ў межах ад 80 да 100%. Ласось вярнуўся ў раку на 3 гады раней, у 1997 годзе. Зараз Праграма Рэйн-2020 нацэленая на то, каб зрабіць раку досыць чыстай для плавання.
[правіць] Літаратура
- Геаграфічны энцыклапедычны слоўнік. М., 1986.